Ільінская капліца — капліца знаходзіцца ва ўсходняй частцы горада Глыбокае, на Капцёўскіх могілках. Пабудавана кармелітамі ў канцы 18 ст. з цэглы як капліца Св. Антонія.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад 2-схільным дахам, які на галоўным і тыльным фасадах вылучаны трохвугольнымі франтонамі. Франтон галоўнага фасада завершаны 4-граннай званічкай. Атынкаваныя фасады расшыты пад квадравую муроўку і крапаваны пілястрамі, апяразаны карнізным поясам. Унутры малітоўная зала перакрыта плоскай столлю, над уваходм размешчаны хоры. Сцены мелі фрэскавы роспіс (затынкаваны ў 1930-х гг.).
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Капліца святога Антонія // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы Беларусі / А.М. Кулагін ; фатограф А.Л. Дыбоўскі. – Мн., 2008. – С. 94-95.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4