
Івянецкая сінагога — драўляная сінагога ў Івянцы (Валожынскі раён). Размешчана па вул. Школьнай, 1. Адна з трох захаваных драўляных сінагог на тэрыторыі Беларусі.
Узведзена ў 1912 годзе. Сінагога ўяўляе сабой прамавугольны будынак плошча 300 м2. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў будынку размяшчаўся кінатэатр, пазней дом культуры. У 2005 годзе на сценах будынка былі выяўлены старыя фрэскі. У 2010 годзе сінагога была перададзена яўрэйскаму рэлігійнаму аб’яднанню.
Па словаў старшыні супольнасці Юрыя Дорна, у будынку планавалі стварыць музей гісторыі і культуры яўрэяў Заходняй Беларусі, але для гэтага не хапае ні экспанатаў, ні сродкаў. Будынак пачалі рамантаваць, але работы хутка скончыліся.
Апошнім часам ў будынку сінагогі збіраюцца бамжы, куды яны пранікаюць праз вокны, а пасля знутры адчыняюць дзверы.