Месца : Мінск
Шыфр : 713Д000035
Датаванне : 2000
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Кумавая_Яма

Мемарыял «Яма» — мемарыял ахвярам гітлераўскага генацыду (Халакосту) на месцы масавага знішчэння вязняў Мінскага гета падчас Другой сусветнай вайны ў горадзе Мінску.
Мемарыял размешчаны на рагу вуліц Мельнікайтэ і Заслаўскай.

== Апісанне ==
Мемарыял «Яма» ўяўляе сабой сапраўды даволі глыбокую яму, выкладзеную плітамі. На дне ямы ўстаноўлены абеліск з чорнага граніту. Да яго вядуць 17 прыступак. На абеліску на рускай і ідышы напісана: «… Светлая памяць на светлыя часы пяці тысячам яўрэяў, якія загінулі ад рук заклятых ворагаў чалавецтва — нямецка-фашысцкіх катаў. 2.03.1942 г…». Перад абеліскам — круглая пляцоўка, выкладзеная чорнай пліткай.
Побач з лесвіцай (уздоўж яе), якая вядзе да цэнтра мемарыяла, размешчана бронзавая скульптурная кампазіцыя «Апошні шлях», якая ўяўляе сабой групу асуджаных на смерць пакутнікаў, што спускаліся на дно ямы. Яе аўтарства належыць беларускаму архітэктару, старшыні яўрэйскіх суполак Беларусі Леаніду Левіну, беларускаму скульптару Аляксандру Фінскаму і скульптару з Ізраілю Эльзе Полак. Акрамя іх, у працы бралі ўдзел супрацоўнікі архітэктурнай майстэрні Леаніда Левіна — архітэктары І. Дзятлаў, А. Капылоў, Г. Левіна і М. Самасюк, а таксама інжынер В. Сусько.
Тут жа закладзена алея Праведнікаў народаў свету, і з часам тут будуць высаджаны шматлікія дрэвы са спецыяльнымі дошчачкамі з імёнамі тых людзей, якія ратавалі яўрэяў, рызыкуючы ўласнымі жыццямі, падчас нямецкай акупацыі ў Другую сусветную.

== Гісторыя ==
На гэтым месцы 2 сакавіка 1942 года фашыстамі было расстраляна каля 5 тысяч вязняў Мінскага гета. Гранітны абеліск у памяць страшнай трагедыі мінскага і сусветнага яўрэйства быў усталяваны яшчэ ў 1947 годзе. На ім змешчаны надпісы на ідышы і рускай мове. Тэкст надпісу на ідышы напісаны паэтам Хаімам Мальцінскім:

Тэкст надпісу на рускай мове:

Гэта быў першы помнік ахвярам Халакоста ў СССР, на якім было дазволена зрабіць надпіс на ідышы. Але затым Мальцінскага (у 1949 г.) і каме

Месца : Мінск
Шыфр : 713Д000035
Датаванне : 2000
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Кумавая_Яма
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.