Шыфр : 612Г000628
Архітэктурны стыль : рэнесанс
Датаванне : 1560—1570-я
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Кальвінскі_збор_(Кухцічы)

Кальвінскі збор — помнік ахітэктуры Рэнесансу XVI ст. у пасёлку Первамайск (былая сядзіба Кухцічы). Гісторыка-культурная каштоўнасць рэспубліканскага значэння.

== Гісторыя ==
Лічыцца, што кальвінскі збор у Кухцічах узведзены ў 1560—1570-я гг. па фундацыі вядомага кальвініста і паплечніка С. Буднага, тагачаснага ўладальніка маёнтка Мацея Кавячынскага.
У XVIII ст. храм быў рэканструяваны і набыў барочныя і класіцыстычныя рысы. Гэтак была дабудавана алтарная частка, амаль роўная з уваходнай у плане, але нізейшая.

== Архітэктура ==

Архітэктура храма нагадвае іншы рэфармацкі храм у Смаргоні. Асноўны аб’ём гэтага кампактнага мураванага збудавання, накрытага конусападобным шатровым дахам, мае складаную пры рэалізацыі ў будаўніцтве пры тагачасных метадах дванаццацігранную форму ў плане. Гэтая геаметрычная форма кафалікона сімвалізуе гармонію Сусвету, што з’яўляецца адной з галоўных тэм рэфармацкіх храмаў. Да асноўнага аб’ёма прымыкаюць купалападобныя ўваходная і алтарная частка. Вуглавыя сучляненні асноўнага аб’ёму прарэзаны прамавугольнымі з паўцыркульнымі звяршэннямі аконнымі праёмамі, сцены апсіды – круглымі люкарнамі. Уваходная частка вылучаецца пілястравым порцікам з ляпнымі геральдычнымі выявамі над уваходам і трохвугольным франтонам, па баках фланкіравана дзвюма круглымі вежачакамі, якія некалі вялі на вежу-званіцу. Вежачкі не маюць перавязкі з прытворам – гэта дазваляе сцвяржаць, што яны былі прыбудаваны ў хуткім часе пасля ўзвядзення храма. Усе часткі храма аб’яднаны агульнай цягай карніза.
Падмуркі выкананы ў тэхніцы змяшанай муроўкі з цэглы і валуноў. Сцены ўзведзены ў тэхніцы раўнаслойнай муроўкі з цэглы (27—27,5х13—13,5х6,5—7 см) на вапнава-пясчанай рошчыне, аналагічная цэгла выкарыстана пры будаўніцтве Троіцкага касцёла ў Клецку (сяр. XVI ст.) і Петрапаўлаўскага касцёла ў Новым Свержні (2-я пал. XVI ст.). Вежы ўзведзены ў тэхніцы тычковай муроўкі з цэглы (?х13,5—15х6,5—7 см). Рошчына па складу блізкая да ўжытай у сценах храма.

=== Інтэр’ер ===

Унутраная прастора асноўнага аб’ёма ўяўляе круглую залу, перакрытую самкнутым купалам, які да нашага часу не захаваўся. Сцены раскрапаваны канеліраванымі пілястрамі і завершанымі прафіляванымі карнізамі з сандрыкамі. Уваходны аб’ём перакрыты крыжовым скляпеннем, а алтарная частка — цыліндрычным з распалубкамі. Апошняя раскрыта ў асноўны аб’ём лучковай аркай, як і хоры, размешчаныя на другім паверсе прытвора.
Пад алтаром размяшчаецца пахавальня ўладальнікаў маёнтка.
Падлога першапачаткова была выкладзена ў шахматным парадку тэракотавымі і зялёнымі паліванымі пліткамі (18×18×3 см)

== Гл. таксама ==
Сядзібна-паркавы комплекс Завішаў, Кухцічы

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. — Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Кушнярэвіч А.К. Культавае дойлідства Беларусі XIII — XVI стст.: Гістарычнае і архітэктурна-археалагічнае даследаванне. — Мн.: Навука і тэхніка, 1993. — 150 с. — С. 115 — 117. — ISBN 5-343-01403-8.
Габрусь Т. В.. «Саборы помняць усё. Готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі» (фота У. А. Багданава і з асабістага архіва Т. В. Габрусь). Мінск, «Беларусь», 2007 г. 167 с. ISBN 978-985-01-0714-5.
Aftanazy, R. Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy. — Wrocław – Warszawa – Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991. — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia. — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie. — 352 s.

У Кухцічах (цяпер пасёлак Первамайск Уздзенскага раёна) ўжо часткова перамуравалі разбураныя элементы колішняга кальвінскага збора ў стылі рэнесансу.

Posted by Artur Smolyakov on Пятніца, 18 кастрычніка 2024 г.

Шыфр : 612Г000628
Архітэктурны стыль : рэнесанс
Датаванне : 1560—1570-я
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Кальвінскі_збор_(Кухцічы)

У Кухцічах (цяпер пасёлак Первамайск Уздзенскага раёна) ўжо часткова перамуравалі разбураныя элементы колішняга кальвінскага збора ў стылі рэнесансу.

Posted by Artur Smolyakov on Пятніца, 18 кастрычніка 2024 г.

Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings