Шыфр : 113Г000631
Датаванне : 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Аляксандра_Неўскага_(Паддубна)

Капліца ў імя святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага пабудавана каля в. Паддубна Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.

== Гісторыя ==

За 2 км ад вёскі, ва ўрочышчы Высокая Гара. Пабудавана ў 1912 г., калі войскі рускай 3-й Заходняй арміі пад камандаваннем генерала А. П. Тармасава 31 ліпеня 1812 г. атрымалі перамогу над карпусамі аўстрыйскім К. Шварцэнберга і саксонскім Ж. Л. Рэнье. На сценах капліцы былі высечаны назвы воінскіх часцей, якія ўдзельнічалі ў бітве, і імёны загінуўшых воінаў. На фасадзе мелася мемарыяльная металічная пліта з надпісам «Доблесным предкам, погибшим в бою при Городечно». У гады Вялікай Айчынай вайны была разбурана (захаваўся 8-гранны мараваны подыум). Адноўлена ў 1992—93 гг. паводле праекта, распрацаванага ў архітэктурна-праектнай майстэрні «Брэстархпраект».

== Архітэктура ==

У аснову архітэктурна-стылёвай трактоўкі капліцы пакладзены формы класіцызму. Вырашаны цэнтрычным 8-гранным збудаваннем, узнятым на высокі мураваны подыум. Вежападобны будынак накрыты пластычным па форме ўвагнута-выпуклым гранёным купалам з макаўкай у завяршэнні. Плоскасныя грані капліцы крапаваны па баках пілястрамі. Па цэнтры прарэзаны арачнымі аконнымі праёмамі і ўваходным праёмам, да якога вядзе лесвіца подыум.

== Літаратура ==
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 113Г000631
Датаванне : 1912
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Аляксандра_Неўскага_(Паддубна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты