Капліца ў Дубаі — рымска-каталіцкі капліца ў в. Дубае Пінскага раёна. Адна з нямногіх захаваных сядзібных пабудоў Дубайскага сядзібна-паркавага комплексу. Размешчана на паўднёвы ўсход ад былога палаца.
== Гісторыя ==
Пабудавана езуітамі ў XVIII ст. у стылі барока, пазней прыстасавана пад касцёл Святога Крыжа.
== Архітэктура ==
Васьміграннасць архітэктурнага аб’ёму, вуглавая крапоўка пілястрамі, складанасць абломаў, шлемападобнае фігурнае завяршэнне з гранёным ліхтаром надаюць капліцы барочную пластычнасць. Інтэр’ер упрыгожаны фрэскавай размалёўкай. У скляпах капліцы знаходзіліся саркафагі продкаў гаспадароў маёнтка.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].