Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : да сярэдзіны ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_(Клесіна)

Капліца ў Клесіне — праваслаўная капліца у в.Клесіна Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Месціцца на паўднёвым ўсходзе ад вёскі, пры дарозе Клесіна — Добравічы, ля месца былой сядзібы.

== Гісторыя ==
Пабудаваная з бутавага каменя не пазней сярэдзіны ХІХ стагоддзя, як каталіцкая склеп-капліца. Меркавана аўтарам будаўніцтва з’яўляўся гаспадар маёнтка Клесіна — Ян Каверскі. Была прыпісаная да Крывіцкага касцёлу.

Пасля задушэння паўстання 1863—1864 гг. капліцу зачынілі і ў 1869 г. (ці па іншых звестках у 1871 г.) пераасвяцілі ў праваслаўную. У міжваенны час, у складзе Польскай рэспублікі, была вернутая католікам. Пасля Другой сусветнай вайны, пры савецкай уладзе, святыню зноў зачынілі і з цягам часу яна стала ператварацца ў руіну. На пачатку 1990-ых гг. была адноўлена і зараз адносіцца да прыходу храма Святой Жываначальнай Троіцы ў Крывічах.

== Архітэктура ==

Прамавугольны ў плане аб’ём з трохграннай алтарнай часткай, з вылучаным на галоўным фасадзе трохвугольным франтонам. Над уваходам, магчыма, капліца завяршалася вежачкай. Накрытая двухсхільным дахам з вальмамі над алтарнай часткай. На фоне бутавай муроўкі сцен адметна вылучаюцца атынкаваныя ліштвы арачных аконных праёмаў і ўвахода, крапаваныя пілястры на фасадах, прафіляваныя карнізы.

== Літаратура ==
Каталіцкія святыні: Мінcка-Магілёўская архідыяцэзія. Частка 1, стар. 86 — Мн., «Про Хрысто», 2003. ISBN 985-6628-38-5
Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў стар. 113 Tom IV: Kes — Kutno. — Warszawa, 1883. — 963 s
Вілейскі павет: гісторыка-краязнаўчы гадавік / Укл. С. Макарэвіч, Д. Канецкі. — Мінск : Галіяфы, 2014. — 182 с. ISBN 978-985-7021-45-1.

 

Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : да сярэдзіны ХІХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_(Клесіна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты