Шыфр : 113Г000076
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1800
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Маці_Божай_(Вістычы)

Капліца Маці Божай — каталіцкая капліца на ўсходняй ускраіне вёскі Вістычы Брэсцкага раёна, непадалёку ад касцёла. Пабудавана ў XVIII стагоддзі з цэглы. Унесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі як «Вежа ўязной брамы былой сядзібы», рашэннем Беларускай рэспублiканскай навукова-метадычнай рады па пытаннях гiсторыка-культурнай спадчыны пры Мiнiстэрстве культуры Рэспублікі Беларусь ад 13 мая 2022 года назва была выпраўлена.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры класіцызму. Вырашана калонай, узведзенай на высокі 4-гранны пастамент. Калона накрыта шатровым дашкам, завершаным скульптурай Маці Божай (існавала да Вялікай Айчыннай вайны). Ніжні ярус крапаваны лучковымі нішамі, у франтальнай мемарыяльная дошка з надпісам «Калона Божай Маці. Пастаўлена ў XVIII ст. Сімвал гонару і магутнасці заможных уласнікаў гэтых мясцін. Мае гістарычную, архітэктурную і мастацкую каштоўнасць. Ахоўваецца дзяржавай».

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Капліца Маці Божай // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 60. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Шыфр : 113Г000076
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1800
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Маці_Божай_(Вістычы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings