Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_(Мільча)

Капліца ля Мільчы — праваслаўная капліца каля в. Мільча Вілейскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ля скрыжавання палявых дарог, у адлегласці 1 км на поўдзень ад цэнтра вёскі і Мільчанскай царквы.

Гісторыя

Дата пабудовы невядомая, пазначана на картах ХІХ ст. У такім выглядзе існавала яшчэ да Другой сусветнай вайны. У 1991 годзе адбыўся рамонт: зроблена мураваная падлога, адноўлены сцены і страха. Па існуючай версіі капліца пастаўлена на месцы былога месцавання вёскі Мільча, жыхары якой пакутвалі ад смяротнай эпідэміі і былі вымушаныя перасяліцца ў іншае месца.

Архітэктура

Пабудавана з дрэва, ашалявана дошкамі. Крыжападобны ў плане зруб, накрыты шматшчытавым дахам. У завяршэнні – 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам. Усе чатыры фасады змяшчаюць шырокія арачныя ўваходы з парнымі весніцамі. У інтэр’еры — высокі драўляны чатырохканцовы крыж, замацаваны пасярод мураванай падлогі.

Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : ХІХ стагоддзе
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_(Мільча)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты