Шыфр : 413Г000211
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1893
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_Юзафа_Гурскага

Капліца-пахавальня Юзафа Гурскага пабудавана ў Сапоцкіне (Гродзенскі раён) на могілках у 1893 годзе з цэглы ў стылі неаготыкі на ўшанаванне пахаванага тут Юзафа Гурскага. Злева размешчана капліца-пахавальня Юліі Дзяконскай.

== Архітэктура ==
Прамавугольны ў плане кампактны аб’ём пад двухсхільным дахам. Галоўны фасад завершаны трапецападобным шчытом з 3 вуглавымі 8-граннымі шатровымі вежачкамі-фіяламі і крапаваны слаістымі арачнымі нішамі. Стральчаты праём галоўнага ўвахода фланкіраваны і завершаны эдыкуламі, у верхняй з якіх размешчана скульптура «Укрыжаванне». Бакавыя фасады расчлянёны 4 стральчатымі аконнымі праёмамі.
Унутры капліца перакрыта плоскай драўлянай столлю на падугах. Алтарная сцяна ў інтэр’еры дэкарыравана плоскім 4-пілястравым порцікам з 3-вугольным франтонам.

== Літаратура ==
Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Кулагін А. М. Сапоцкінскія капліцы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 172. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).

Шыфр : 413Г000211
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1893
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_Юзафа_Гурскага
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты