Архітэктурны стыль : позні класіцызм, ампір
Датаванне : першая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_Караля_Мараўскага

Капліца-пахавальня Караля Мараўскага — капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана на могілках, на поўдзень ад драўлянай капліцы і на поўнач ад капліцы-пахавальні ў стылі позняга класіцызму.
Пабудавана ў першай палавіне XIX стагоддзя з цэглы як пахавальня генерал-маёра К. Г. Мараўскага (мемарыяльная мармуровая дошка на фасадзе).

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры ампіру. Чатырохгранны аб’ём пад двухсхільным пакрыццём (паўзруйнавана). Фасад вырашаны 2-калонным порцікам з трохвугольным франтонам; мае 2 кароткія пілоны-пастаменты. Атынкаваныя грані крапаваны прамавугольнымі нішамі з паўкруглымі супрапортамі над імі, вуглавым рустам.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 137. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Архітэктурны стыль : позні класіцызм, ампір
Датаванне : першая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_Караля_Мараўскага
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты