Капліца-пахавальня Прушынскіх — колішняя капліца на тэрыторыі Лошыцкай сядзібы (цяпер у межах Мінска). Пабудавана ў 1788 г. і кансекраваная пад тытулам Найсвяцейшай Дзевы Марыі. Тут былі пахаваны многія пакаленні ўладальнікаў маёнтка з роду Прушынскіх. Капліца-пахавальня захавалася ў руінах.
== Гісторыя ==
Ініцыятарам будаўніцтва ў Лошыцы каменнага касцёла, кансэкраванага пад тытулам Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі, верагодна, быў Юзаф Прушынскі. Архітэктурна-стылістычныя характарыстыкі вонкавага выгляду святыні, сведчанні пра месца яе знаходжання і іншыя звесткі, запісаныя ў першых вядомых інвентарах 1769 і 1772 гг., дазваляюць датаваць будаўніцтва лошыцкага касцёла 1769 годам. Пасля пабудовы святыні жыхары маёнтка і вёскі, якія раней з’яўляліся парафіянамі ўніяцкай царквы ў Каралішчавічах, цэлымі сем’ямі пачалі пераходзіць у каталіцтва.
Станіслаў Ксаверый Прушынскі, сын Юзафа, які стаў уладальнікам Лошыцы ў 1779 г., правёў там шэраг будаўнічых работ, у тым ліку працы па рамонце і ўпрыгожанні святыні. Атрымаўшы дазвол ад Віленскага біскупа, у 1787 г. ён заснаваў пры касцёле алтарыю.
Адзін з нешматлікіх падрабязных інвентароў лошыцкага касцёла дат