Капліца-пахавальня (грабовец) Рдултоўскіх — рэдкі ўзор мемарыяльнай архітэктуры. З’яўляецца часткай сядзібна-паркавага комплекса Рдултоўскіх у в. Верхняе Чэрніхава Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці.
== Архітэкутра ==
Помнік архітэктуры ампіру. Капліца-пахавальня Рдултоўскіх нагадвае склеп і ўяўляе сабой прамавугольны ў плане будынак памерамі 8 на 10 м, напалову засыпаны зямлёй. Складзены з цэглы і патынкаваны, таўшчыня сцен складае 70 см.
На галоўным фасадзе чатырохкалонны порцік дарычнага ордара, з трохвугольным франтонам на швелеры, апяразаны карнізам на буйных дэнтыкулах. Фасадная сцяна прарэзана прамавугольнымі 2 аконнымі і ўваходным праёмамі.
Шырокі ўваходны праём вядзе ў прытвор, перакрыты паўцыркульным скляпеннем. Далей ідзе спуск па ступенях уніз праз арку ў памяшканне крыпты памерамі 5х5 м, перакрытае крыжовым скляпеннем. У бакавых сценах па 6 арачных ніш-пахавальняў для дамавін у два ярусы.
На камера
- Прыдарожная капліца, Верхняе Чэрніхава
- Верхняе Чэрніхава
- Баранавіцкі раён
- Прыдарожная капліца, Вялікая Ракавіца
- Вялікая Ракавіца
- Брэсцкі раён
- Капліца на каталіцкіх могілках, Косава
- г. Косава, вул. Маладзёжная, 12А
- Івацэвіцкі раён
- Капліца Святой Барбары, Ліда
- Ліда, праспект Пераможцаў скрыжаванне з вуліцай Радюка
- Ліда