Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1820-я
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_(Слабодка)

Капліца — каталіцкая капліца ў в. Слабодка Навагрудскага раёна. Размешчана на могілках. Пабудавана ў 1820-я гг. з цэглы як пахавальня.

Архітэктура

Помнік архітэктуры класіцызму. Прамавугольны ў плане аб’ём пад двухсхільным дахам. Фасад вырашаны 4-пілястравым порцікам з трохвугольным франтонам, па цэнтры прарэзаны прамавугольным уваходным праёмам і паўкруглай люкарнай над ім. Бакавыя фасады расчлянёны высока ўзнятымі прамавугольнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. Будынак апяразаны шырокім антаблементам з карнізам на сухарыках.

Літаратура

  1. Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 334-335. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1820-я
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_(Слабодка)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.