Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : другая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_Сволькеняў

Капліца-пахавальня Сволькеняў — капліца, размешчаная ў лесе, за 2,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Клюшчаны Астравецкага раёна, у былым сядзібна-паркавым комплексе Шайкуны. Пабудавана ў другой палове XIX ст. з цэглы і бутавага каменю як пахавальня роду Сволькеняў.

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры неакласіцызму. Вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад завершаны трохвугольным франтонам, прарэзаны прамавугольнымі ўваходным і аконным праёмамі. Бакавыя фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі з гатычнымі пераплётамі. 3 тыльнага боку далучана прамавугольная апсіда-пахавальня.

== Літаратура ==
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Архітэктурны стыль : неакласіцызм
Датаванне : другая палова XIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_Сволькеняў

Увесну 2021 года актывістамі тэлеграм-канала «Спадчына» падрыхтавана прапанова на наданне статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці капліцы-пахавальні Сволькеняў. Астравецкі раённы выканаўчы камітэт адмовіў у вынясенні прапановы на разгляд абласнога савета, бо «ў дадзены момант недастаткова дакладнай інфармацыі ў існуючых гістарычных крыніцах аб [...] капліцы-пахавальні Сволькенаў для навуковага абгрунтавання надання статуса гісторыка-культурнай каштоўнасці дадзеным аб’ектам (згодна артыкула 85 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб культуры).  [...] Пад час выязду на мясцовасць, было ўстаноўлена, што аб’екты патрабуюць правядзення рамонтных работ, знаходзяцца ў цяжкадаступнай мясцовасці, на дадзены момант адсутнічае магчымасць уключэння ў турыстычныя маршруты па Астравецкаму раёну».

Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings