Капліца-пахавальня Паўла Равы — каталіцкая капліца на Кальварыйскіх могілках Мінска, размешчаная злева ад касцёла Узвіжання Святога Крыжа, побач з мадэрнавай капліцай. Пабудавана ў 1855 годзе для бікуп-наміната Паўла Равы, пра што сведчыць металічная мемарыяльная пліта над уваходам.
== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры позняга класіцызму (ампіру). Цагляная капліца вырашана прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. Фасад прарэзаны арачным уваходным праёмам, крапаваны пілястрамі і паўкалонкамі паміж імі, завершаны 4-ступеньчатым франтонам. Бакавыя плоскасныя фасады прарэзаны паўкруглымі люкарнамі. Зала перакрыта скляпеннем.
== Гл. таксама ==
Капліца-пахавальня Віткевічаў
== Літаратура ==
Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 226. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
- Шыбельная гараНедалёка ад Івацэвічаў па дарозе на Косава з правага боку
- Капліца на каталіцкіх могілках, Косаваг. Косава, вул. Маладзёжная, 12А
- Помнік паўстанцам “Над Нёманам”У сасновым бары, недалёка ад Нёмана і вёскі Мінявічы
- Дом панскага конюха (Пагост 1)в. Пагост 1, Цясоўская вуліца, 2А
- Будынак Пагосцкага народнага вучылішчав. Пагост 1, Першамайская вуліца, 1В
- Капліца на каталіцкіх могілках, Косава
- г. Косава, вул. Маладзёжная, 12А
- Івацэвіцкі раён
- Капліца Святой Барбары, Ліда
- Ліда, праспект Пераможцаў скрыжаванне з вуліцай Радюка
- Ліда
- Капліца на могілках (Ліпнішкі)
- в. Ліпнішкі, дарога H6021
- Іўеўскі раён
- Капліца-пахавальня О’Руркаў
- аг. Уселюб, Чырвонаармейская вуліца
- Уселюб
- Капліца (Цвіраўшчына)
- Цвіраўшчына
- Валожынскі раён
- Капліца (Княгінін)
- Княгінін
- Мядзельскі раён
- Капліца над пахаваннямі Друцкіх-Любецкіх
- аг. Ракаў, Мінская вуліца
- Ракаў
- Капліца Святой Ганны (Паляны)
- в. Паляны, вул. Савецкая, 25А
- Смаргонскі раён