Шыфр : 612Г000659
Архітэктурны стыль : гістарызм, неаегіпецкі стыль
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_Завішаў

Капліца-пахавальня Завішаў — капліца ў г. Узда, размешчаная на каталіцкіх могілках. Пабудаваная ў другой палове XIX ст. з цэглы і бутавага каменю, як пахавальня Завішаў.

== Архітэктура ==
Збудаванне нагадвае егіпецкую піраміду. У цокалі мае нізкі лучковы праём уваходу і востраканечнае акенца склепу. У верхняй частцы невялікае патаемнае памяшканне-малельня. Само сутарэнне перакрытае стральчатым скляпеннем, а па баках у тры рады чаргуюцца нішы для пахаванняў. У тарцы склепа — трохгранны подыум і ніша для алтара. Сцены склепу атынкаваныя і расшыты пад руст.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мінск, 1993.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 612Г000659
Архітэктурны стыль : гістарызм, неаегіпецкі стыль
Датаванне : 1900
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца-пахавальня_Завішаў
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты