Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1889
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Божай_Міласэрнасці_(Свяцк)

Капліца Божай Міласэрнасці — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Свяцку Гродзенскага раёна, частка палацава-паркавага комплексу Валовічаў. Знаходзіцца ў заходняй ускраіне вёскі.

== Гісторыя ==
Капліца пабудавана ў 1889 годзе з цэглы насупраць палаца Валовічаў як родавая пахавальня.
За савецкім часам капліца не дзейнічала. Пасля асвячэння 6 жніўня 1996 года капліца была перададзена каталіцкай грамадзе парафіі касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі Сапоцкінскага дэканата.
У 2007 годзе капліца ў складзе палацава-паркавага ансамбля была занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэспубліканскага значэння.
28 студзеня 2020 года ў капліцы адбыўся пажар. Агнём была знішчаная мэбля, падлога, закураныя сцены і столь. Абыйшлося без пацярпелых.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры неаготыкі. Уяўляе сабой кампактны і прыземісты кубападобны аб’ём з трохсценнай алтарнай часткай. Фасад вырашаны суцэльным двухгранным шчытом-вімпергам, сіметрычна расчлянёным трыма стральчатымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі і крапаваным у тымпане круглай разеткай (імтацыяй гатычнага акна-ружы).
Спічастыя вокны на галоўным фасадзе разам са спічастым уваходным парталам ствараюць урачыстасць фасаду і імітуюць грандыёзную трохнефную базіліку. Гатычную вертыкальнасць будынку надае таксама высокі двухсхільны дах.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

== Спасылкі ==
Капліца Божай Міласэрнасці (Свяцк) на сайце Radzima.org
Капліца Божай Міласэрнасці (Свяцк) на сайце Глобус Беларусі (руск.)

Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1889
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Божай_Міласэрнасці_(Свяцк)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты