
Капліца Святога Мікалая — праваслаўная капліца ў в. Душкава Валожынскага раёна. Размешчана каля старых могілак. Пабудавана ў XIX стагоддзі з дрэва.
Архітэктура
Помнік народнага дойлідства з рысамі стылю класіцызму. Вырашана прамавугольным зрубам з 3-граннай алтарнай часткай на бутавым падмурку. Фасад завершаны трохвугольным франтонам двухсхільнага даху, абапёртым на 4 слупы; з правага боку над ганкам навешаны звон. Над алтарнай часткай узвышаецца цыбулепадобная галоўка на 8-гранным барабане. Вертыкальна ашаляваныя бакавыя фасады прарэзаны 2 прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі.
Літаратура
Капліца // Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст.: З. Э. Герасімовіч, У. П. Свентахоўскі. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — С. 626. — 653 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0389-4.