Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : псеўдаготыка
Датаванне : 1861
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Святога_Тадэвуша_(Вухвішча)
Дата страты : 1940-я

Капліца Святога Тадэвуша — былая каталіцкая мураваная капліца ў в. Вухвішча Полацкага раёна Віцебскай вобласці. Знаходзілася ў парку на высокім пагорку.

== Гісторыя ==

Фундавана яна была ў 1861 годзе ўладальнікам маёнтка А. Любенскім і яго сястрой А. Івашэўскай. Знішчана ў гады Другой сусветнай вайны.

== Архітэктура ==
Архітэктура мураванага будынка была вырашана ў стылі рэтраспектыўнай готыкі (па ідэі фундатара капліца павінна была асацыіравацца з гатычным касцёлам св. Ганны ў Вільні). Уяўляла сабой прамавугольны аб’ём з пяціграннай апсідай і сакрысціямі. Над галоўным фасадам узносілася высокая васьмерыковая вежа-званіца са шпілем. Стракаты сілуэт будынка фармавалі шматлікія вастраверхія фіялы, вертыкальную дынамічную накіраванасць кампазіцыі надавалі стральчатыя нішы і вокны.
На чырвоным фоне цаглянай муроўкі вылучаліся пабеленыя элементы архітэктурнай пластыкі: ажурны аркатурны фрыз, фіялы прасценачных контрфорсаў, ліштвы стральчатых вокнаў. Галоўны фасад быў фланкіраваны гранёнымі пілонамі са шпілямі. У галоўным алтары знаходзіўся абраз св. Тадэвуша. У склепе хавалі памерлых уладальнікаў маёнтка. Помнік з белага мармуру ўвекавечваў памяць Адэлі Сялявы, а з чорнага Эльвіры Мікульскай, дачкі Любенскага.

== Зноскі ==

Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : псеўдаготыка
Датаванне : 1861
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Капліца_Святога_Тадэвуша_(Вухвішча)
Дата страты : 1940-я
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.