
Капліца Святой Барбары — капліца на пагорку ў паўночна-заходняй ускраіне горада Высокае. Помнік архітэктуры барока.
== Гісторыя ==
Капліца ўзведзена ў 1772 г. на месцы старога касцёла, фундаванага ў XV ст. Вітаўтам, і, верагодна, спраектавана аўтарам Троіцкага касцёла ў Воўчыне ці па яго падабенству. Пасля закрыцця Воўчынскага касцёла яго маёмасць у 1869 г. была перанесена ў капліцу.
== Архітэктура ==
Грані капліцы раскрапаваны плоскімі лучковымі нішамі і вокнамі ў прафіляваных ліштвах, вуглавымі лапаткамі, гарызантальнымі цягамі цокаля і карніза. Унутры сцены аздоблены ляпным раслінным арнаментам, рэльефнымі выявамі воінскіх даспехаў. Над уваходам на 2 слупах размешчаны хоры з ажурнай разной агароджай. Невялікі 8-гранны аб’ем яшчэ ў 1970 меў шатровы дах з фігурным ліхтаром (чыгуннае ліццё).
== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.