Капліца ў гонар узыходжання на прастол імператара Мікалая II – колішняя праваслаўная капліца ў Полацку. Звестак пра манастырскую капліцу вельмі мала. Вядома, што яна была пабудавана на сродкі Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра на адлегласці каля 400 метраў ад яго, каля Невельскага тракта (сучасная вул. Ефрасінні Полацкай). Асвячона 8 мая 1897 года ў гонар узыходжання на прастол Цара Імператара Мікалая II. Аднак у дакументах таго часу маецца інфармацыя пра іншую назву капліцы. У справаздачы пра стан Полацкай епархіі, складзенай полацкім епіскапам Аляксандрам (Заке-Закісам), гаворыцца, што яна была асвячона «ў памяць у Бозе спачылага Цара Імператара Аляксандра III». Штогод напярэдадні святкавання дня памяці прападобнай Ефрасінні Полацкай да капліцы здзяйсняліся хросныя хады. Акрамя таго, у капліцы на працягу дня неслі послух сёстры манастыра, дзякуючы чаму вернікі мелі магчымасць памаліцца ў ёй і паставіць свечкі. У наш час на падмурку капліцы знаходзіцца жылы дом.
У праекце зон аховы ансамбля Спаса-Еўфрасіннеўскага манастыра ад 02.07.2020 № 57 закладзена забарона будаўніцтва на месцы страчанай капліцы Святога Мікалая (участкі № 74 і № 76 па вул. Еўфрасінні Полацкай), акрамя яе аднаўлення (абавязкова на месцы яе ранейшага размяшчэння).
Крыніцы
- Полоцкое Радование: Свято-Евфросиниевские Торжества 1910 года. Полоцк : Спасо-Евфросиниевский женский монастырь, 2010.
- НИАБ, ф. 2563, оп. 1, д. 6, л. 41 об. Летопись о монастыре. Формулярная ведомость о Полоцком Спасо-Евфросиниевском первоклассном женском монастыре за 1912 год.
- Часовня в честь восшествия на престол Императора Николая II