Шыфр : 413Г000704
Архітэктурны стыль : позні класіцызм
Датаванне : 1840
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Анёлаў-Ахоўнікаў_(Раготна)

Касцёл Анёлаў-Ахоўнікаў — каталіцкі храм у аграгарадку Раготне Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

== Гісторыя ==

Парафія створана ў 1400 годзе, сённяшні касцёл пабудаваны ў 1840 годзе. У 1866 годзе быў ператвораны ў Раства-Багародзіцкую царкву і перабудаваны па праекце гродзенскага архітэктара Мікалая Ціхвінскага. У 1920-я гады быў вернуты католікам. У 1947 годзе зачынены, пераабсталяваны ў краму, вернуты ў 1988 годзе. Зноў асвячоны ў 1989 годзе. На 1997 годзе налічвалася 845 парафіян.

== Архітэктура ==
Вырашаны магутным прамавугольным у плане аб’ёмам, накрытым двухсхільным дахам. Галоўны фасад фланкіраваны чацверыковымі вежамі-званіцамі і вылучаны шасцікалонным порцікам з вялізным антаблементам. Фасады рытмічна члянёны лучковымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках. На трохвугольным франтоне порціка і гранях вежаў — арачныя нішы і аконныя праёмы.

== Зноскі ==

== Літаратура ==

  1. Возвращение упраздненных костелов римско-католической церкви: микроанализ проблемы (нач. XX в.) / Андрей Ганчар // Шлях да ўзаемнасці : матэрыялы XV міжнароднай навуковай канферэнцыі (Гродна, 13―14 лістапада 2008 года). ― Гродна, 2009. ― С. 112―115.
  2. Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5. — С. 307—308
Шыфр : 413Г000704
Архітэктурны стыль : позні класіцызм
Датаванне : 1840
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святых_Анёлаў-Ахоўнікаў_(Раготна)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты