Шыфр : 213Г000557
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : першая палова ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Беззаганнага_Зачацця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Касцяневічы)

Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у вёсцы Ідолта Мёрскага раёна, Віцебская вобласць. Пабудаваны ў з белай цэглы ў стылі мадэрн.

== Гісторыя ==
Касцёл пабудавалі ў Ідолце ў першай палове XX стагоддзя, аднак абраз святога Ісідара і 14 стацый Крыжовага шляху адносяцца да сярэдзіны ХІХ стагоддзя.

== Архітэктура ==
Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з паўкруглай апсідай і 2 сакрысціямі. Да галоўнага фасада асіметрычна прыбудавана квадратная ў плане вежа. Да яе прымыкае арачная галерэя. Фасады падзелены на 2 ярусы. У муроўцы ніжняга яруса выкарыстаны камень-валун, верхняга — белая цэгла. Спалучэнне гэтых матэрыялаў надае будынку фактурную і каляровую выразнасць.
Унутраная прастора падзелена на 3 нефы 2 аркадамі, прасветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам.
Абраз святога Ісідара і 14 стацый Крыжовага шляху датуюцца сярэдзінай XIX ст.

== Літаратура ==
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 308.
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — Мн., 2000 — С. 96-97.
Харэўскi, С. В. Культавае дойлiдства Заходняй Беларусi 1915—1940 гг. — Вiльня: ЕГУ, 2008. ISBN 978-9955-77-13-9, с. 87-88.

Шыфр : 213Г000557
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : першая палова ХХ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Беззаганнага_Зачацця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Касцяневічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты