Шыфр : 612Г000046
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : сярэдзіна ХIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Божага_Цела_(Багушэвічы)

Касцёл Божага Цела — каталіцкі храм у вёсцы Багушэвічы (Бярэзінскі раён). Помнік дойлідства несапраўднай готыкі.
Касцёл пабудаваны ў сярэдзіне XIX ст. да 1863 г. з цэглы як фамільная пахавальня ўладальнікаў сядзібы Свентаржэцкіх у цэнтры вёскі, на левым беразе ракі Уса (тэрыторыя старажытнага гарадзішча). Уваходзіла ў склад сядзібна-паркавага ансамбля.

== Архітэктура ==
Шасцігранны ў плане будынак мае цэнтрычную кампазіцыю. З заходняга боку да яго прымыкае прамавугольная ў плане апсіда, з усходняга — прытвор (бабінец) з стральчатым уваходным парталам. Па кутах будынку масіўныя контрфорсы, якія завяршаюцца фіяламі. У цэнтры ўзвышаецца шасцігранная шатровая вежа, увянчаная шпілем. Сцены і грані вежы прарэзаныя стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі, апяразаныя аркатурнымі фрызамі. Унутраная прастора капліцы перакрытая зорчатым скляпеннем з ляпнымі нервюрамі. Вузкая лесвіца вядзе на хоры з ажурнай агароджай (чыгуннае ліццё) ва ўсходняй частцы асноўнага аб’ёму. Філёнгавыя ўваходныя дзверы стральчатага абрысу дэкарыраваныя арнаментальнай разьбой з выявамі мудрагеліста сплеценых паміж сабой вензеляў, віньетак, лістоў і галінак. У капліцы была крыпта—пахавальня.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].

Шыфр : 612Г000046
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : сярэдзіна ХIX стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Божага_Цела_(Багушэвічы)
Асаблівасці
Водгукі
3.8
Агульная ацэнка 1 Водгук
Прыгажосць: Захаванасць: Даступнасць: Якасць атачэння: Гістарычная цікавасць: Архітэктурная вартасць:
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты