Шыфр : 612Г000109
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1902
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Дабравешчання_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Альковічы)

Касцёл Дабравешчання Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у цэнтры в. Альковічы (Вілейскі раён). Пабудаваны ў 1897—1902 гадах каля старага разбуранага драўлянага касцела. Помнік архітэктуры неаготыкі.

== Архітэктура ==

Касцёл уяўляе сабой трохнефны аднавежавы храм сіметрычнай аб’ёмна-прасторавай кампазіцыі з трохграннай высокай апсідай, да якой прымыкаюць невысокія сакрысціі. Апсіда і бакавыя фасады па вуглах умацаваныя ступеньчатымі контрфорсамі. Вежа шмат’ярусная (завяршэнне не захавалася). Ніжні ярус вылучаны стральчатым парталам галоўнага ўваходу з вімпергам, над якім вялікае акно-«ружа». Другі ярус аддзелены ад ніжняга цагляным накладным арнаментам паміж двума карнізамі. Тарэц алтарнай часткі завершаны трохвугольным шчытом з невялікай вежачкай. Вокны касцёла стральчатыя, розныя па шырыні і вышыні. Сцены дэкарыраваныя аркатурнымі паясамі сухарыкаў, нішамі. Унутраная прастора перакрытая стральчатым скляпеннем (захавалася часткова), якое падтрымліваюць шматслойныя калоны і пілястры. Калоны завершаныя керамічнымі плітамі з выявамі лісця і пладоў вінаграду. На хорах — арган, упрыгожаны драўлянай разьбой з гатычнымі матывамі ў кампазіцыі і дэкоры.
Дах касцёла адрамантаваны пасля пажару 1969 г.

== Гл. таксама ==
Вілейскі дэканат

== Літаратура ==
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993

Шыфр : 612Г000109
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1902
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Дабравешчання_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Альковічы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты