Шыфр : 612Г000611
Архітэктурны стыль : гатычная архітэктура
Датаванне : 1598 год, пачатак XVII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Дзераўная)

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Дзераўная (Стаўбцоўскі раён), колішні кальвінскі збор. Размешчаны ў цэнтры вёскі. Помнік архітэктуры готыкі і рэнесансу.

== Гісторыя ==

Мураваны храм заснаваны ў 1590 г. па фундацыі Мікалая Крыштофа Радзівіла і яго жонкі Яўфіміі Вішнявецкай паводле тэстаменту Яўфіміі Вярбіцкай (жонкі валынскага ваяводы Андрэя Вішнявецкага). У другой палове XVII ст. прыбудавана вежа. Рэстаўрыраваўся ў пачатку XVIII ст. У XVIII ст. збудавана новая вежа.

== Архітэктура ==
Храм аднавежавы прамавугольны ў плане з пяцiграннай алтарнай часткай i прыбудаванымi да яе з бакоў прамавугольнымi сакрысцiямi. Галоўны фасад вылучаны трох’яруснай вежай, увянчанай шатром. Ніжні ярус чатырохгранны. Вуглы вежы ў ніжняй частцы ўмацаваны контрфорсамі. Верхнія ярусы чатырохгранны і васьмігранны. Грані апрацаваны плоскімі арачнымі нішамі. Сцены асноўнага аб’ёму ўмацаваны контрфорсамі. Вокны паўцыркульныя, размешчаны ў верхняй частцы сцен.

Будынак перакрыты цыліндрычным скляпеннем на падпружных арках з распалубкамі над аконнымі праёмамі. Алтарная частка адкрываецца ў асноўнае памяшканне вялікім арачным праёмам. Бабінец і сакрысціі перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У асноўным памяшканні над уваходам хоры, якія падтрымліваюцца чатырма калонамі. На хоры вядуць дзве бакавыя лесвіцы, размешчаныя ў тоўшчы сцен. Пад вокнамі — плоскія арачныя нішы.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, [1984—1988].
Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь: [Даведнік] / склад. В. Я. Абламскі, І. М. Чарняўскі, Ю. А. Барысюк. — Мн.: БЕЛТА, 2009. — 684 с. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-6828-35-8.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 104-105.

Шыфр : 612Г000611
Архітэктурны стыль : гатычная архітэктура
Датаванне : 1598 год, пачатак XVII стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Унебаўзяцця_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Дзераўная)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты