Шыфр : 412Г000616
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1769
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Яна_Хрысціцеля_(Васілішкі)

Касцёл Яна Хрысціцеля — каталіцкі храм в. Васілішкі Шчучынскага раёна. Помнік архітэктуры позняга барока, знаходзіцца па вул. Савецкай у цэнтры вёскі. Ставіцца да Шчучынскага дэканата Гродзенскай дыяцэзіі.
Помнік архітэктуры ў стылі позняга барока, пабудаваны ў 1769. Храм уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

== Гісторыя ==

Каталіцкая абшчына ў Васілішках з’явілася ў 1652 годзе, у 1658 тут заснаваны манастыр дамініканаў, пры якім пабудаваны драўляны касцёл. Мураваны барочны касцёл пабудаваны ў 1769 годзе, аднак асвечаны толькі 30 лістапада 1790 года.
Пасля падаўлення Польскага паўстання 1830—1831 гадоў, як і многія іншыя каталіцкія храмы на тэрыторыі сучаснай Беларусі быў перададзены праваслаўным і пераасвечаны як праваслаўная царква. У 1919 годзе пасля пераходу рэгіёну ў склад міжваеннай Польшчы вернуты каталікам. У 1922—1928 гадах рэканструяваны. Пасля Вялікай Айчыннай вайны закрыты, у 1980 годзе вернуты вернікам.

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры позняга барока. Некаторыя аўтары звяртаюць увагу на рысы віленскага барока, якія прысутнічаюць у архітэктуры царквы. Храм — трохнефная базіліка, галоўны неф завяршаецца паўкруглай апсідай з адзінай сакрысціяй з паўднёвага боку справа ад прэзбітэрыя. Нефы падзеленыя двума радамі па тры калоны ў кожнай, да чатырох найбольш блізкім да прэзбітэрыя калон прыбудаваны невялікія алтары.
Архітэктурна-пластычны акцэнт — на галоўным заходнім фасадзе, фланкіраваным трохяруснымі вежамі (чацвёрты ярус з фігурным шлемам разабраны ў 1832 г.) з паўцыркульным шчытом паміж імі. Пластыка ствараецца ўвагнутасцю і акругласцю граняў вежаў, слаістымі лапаткамі, пілястрамі з валютамі ў аснаванні, плаўна выгнутымі цягамі і карнізамі, прамавугольнымі філёнгамі. Сіметрычна-восевая трохчасткавая кампазіцыя фасада падкрэсленая лучковымі ўваходнымі і аконнымі праёмамі, нішамі, круглымі люкарнамі. Бакавыя фасады маюць лучковыя праёмы і расчлянёныя плоскімі лапаткамі. Касцёл накрыты двухсхільным дахам, скругленым над апсідай.
Перад касцёлам — мураваная трохарачная брама, абрыс якой адпавядае пластыцы яго галоўнага фасада.

=== Інтэр’ер ===

Гістарычна храм меў скляпеністыя перакрыцці нефаў, аднак у ходзе перабудоў яны былі згубленыя і замененыя плоскай бэлечнай столлю.
Асноўнае памяшканне шасцістоўпнага храма перакрыта п

Шыфр : 412Г000616
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1769
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Святога_Яна_Хрысціцеля_(Васілішкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.