Шыфр : 412Г000034
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1700
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Маці_Божай_Анёльскай_і_кляштар_францысканцаў

Касцёл Маці Божай Анёльскай і кляштар францысканцаў — помнік архітэктуры віленскага барока 17 стагоддзя. Знаходзіцца па адрасе: г. Гродна, вуліца Чырвонапартызанская, 2-1. Комплекс пабудаваны ў 1635—1700 гадах на сродкі Сузанны і Яўстафія Курч на левым беразе ракі Нёман. Складаны рэльеф мясцовасці вызначыў асіметрычную кампазіцыю комплекса.
Комплекс уключае касцёл, вежу-званіцу, кляштар і браму з агароджай. Таксама да комплексу францысканцаў адносіцца капліца, якая размешчана на могілках па завулку Перамогі. Касцёл і кляштар утвараюць замкнёны ўнутраны дворык у выглядзе няправільнага чатырохвугольніка.

== Гісторыя ==

У 1635 годзе ў Гродна па запрашэнню Упіцкага старасты Яўстафа Курча і яго жонкі Сузанны з рода Тышкевічаў прыбылі францысканцы. Для будаўніцтва касцёла ім быў вылучаны вучастак у Занёманскім прадмесце, а на час будаўніцтва ім быў ахвяраваны вялікі абсталяваны мураваны дом, размешчаны па вуліцы Маставой, які яны прадалі ў 1651 годзе пасля пабудовы касцёла. У гэты ж час быў збудаваны невялікі драўляны касцёлік Анельскай Божай Маці, які быў знішчаны ў 1659 годзе падчас вайны з Маскоўскай дзяржавай. У 1660 годзе было пачата будаўніцтва трохнефнай базілікі з дабудаванай з левага боку (ад нартэкса) званіцы з гадзіннікам і мураванага кляштарнага будынка. У 1697 годзе будаўніцтва было скончана і новая святыня стала парафіяльным касцёлам.
Касцёл асвечаны ў гонар Дзевы Марыі ад Анёлаў 22 лістапада 1744. У 1759 годзе была праведзена частковая перабудова касцёла. Быў зняты вялікі купал з-над галоўнага нефа, паднята вежа на 4 метры і накрыта малым шлемам у стылі ракако. Сродкі на выраб алтара, аргана і на перабудову касцёла, гэтак жа як і на арган у езуіцкім касцёле, ахвяравала мсціслаўская кашталянша Канстанцыя Лазава

Шыфр : 412Г000034
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1700
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Маці_Божай_Анёльскай_і_кляштар_францысканцаў
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings