Шыфр : 613Г000464
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : другая палова ХVІІІ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Маці_Божай_Нястомнай_Дапамогі_(Шэметава)

Касцёл Маці Божай Нястомнай Дапамогі — мураваны каталіцкі храм у вёсцы Шэметава Мядзельскага раёна Мінскай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму.

== Гісторыя ==
Пабудаваны Сулістроўскімі(руск.) бел. ў канцы XVIII — пачатку XIX ст., у 1902 годзе рэстаўрыраваны і павялічаны.

== Архітэктура ==

Касцёл мураваны, аднанефны, крыжовы ў плане з прамавугольнай апсідай і развітым трансептам, накрыты двухсхільнымі дахамі. Галоўны фасад вылучаны порцікам з чатырма трохчвертнымі калонамі дарычнага ордара. Над парталам галоўнага ўваходу паўкруглае акно, паміж бакавымі парамі калон неглыбокія конхавыя нішы. Тарцы трансепту вырашаныя ў выглядзе двухкалонных порцікаў. Сцены бакавых фасадаў з прамавугольнымі вокнамі.
З паўднёвага захаду ад касцёлу размешчаная званіца, пабудаваная ў XIX ст. з дрэва.
Касцёл і званіца дзейнічаюць.

=== Інтэр’ер ===
У інтэр’еры сцены раскрапаваныя пілястрамі з пазалочанымі карынфскімі капітэлямі. Аконныя праёмы ўпрыгожваюць каляровыя вітражы. Алтар дэкарыраваны пазалочанай драўлянай разьбой. Высокія хоры з арганм абапіраюцца на два шматгранныя слупы. Насценная размалёўка на евангельскія сюжэты ўключае раслінны арнамент. Амбон выкананы ў стылі ракако ў выглядзе чашы (разьба, пазалота), якую падрымлівае птушка.

== Літаратура ==
«Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», Мінск 1993

Шыфр : 613Г000464
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : другая палова ХVІІІ стагоддзя
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Маці_Божай_Нястомнай_Дапамогі_(Шэметава)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты