Шыфр : 412Г000713
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1926–1934
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Маці_Божай_Ружанцовай_(Солы)

Касцёл Маці Божай Ружанцовай — каталіцкі храм у а. Солы (Смаргонскі раён). Помнік архітэктуры мадэрну.

Гісторыя

Каталіцкі прыход у Солах заснаваны ў 1589 годзе. Тады ж быў пабудаваны першы драўляны касцёл на сродкі гетмана Крыштафа Радзівіла. Храм знішчаўся падчас вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў і падчас напалеонаўскага нашэсця, але кожны раз адбудоўваўся зноў.
Сучасны храм з цэглы на месцы старога драўлянага храма пабудаваны ў 1926—1934 гг. па праекце 1925 года архітэктара Адама Дубановіча (1891—1953) на сродкі парафіян. Будаўніцтва вялося пад кіраўніцтвам прараба Баніфацыя Трахневіча, было затрачана 540 тыс. злотых. Пасля другой сусветнай вайны касцёл не зачыняўся і працягваў заставацца дзеючым.

Архітэктура

Будынак вышынёй 35 м мае асіметрычную шматпланавую аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Асновай яе з’яўляецца аб’ём нефа, накрыты двухсхільным дахам з вальмай над алтарнай часткай. Да нефу далучаны трансепт і паўцыркульная апсіда з канічным пакрыццём. Невысокія прыбудовы сакрысцій з крывалінейнымі парапетамі. Своеасаблівасць збудаванню надаюць галерэіаркады. Уваходны тамбур паўкруглы ў плане. Вертыкальная дамінанта будынка — бакавая двух’ярусная вежазваніца з фігурным завяршэннем. Двух’ярусная васьмігранная вежачка надбудаваная над сяродкрыжжам храма. Фасады дэкарыраваныя фігурнымі шчытамі з валютамі, ступеньчатымі контрфорсамі бутавай муроўкі. У кампазіцыі інтэр’ера пануе прастора нефа, у якую раскрываецца шырокі трансепт і больш вузкая алтарная частка. Сяродкрыжжа перакрытае купалам, неф — цыліндрычным скляпеннем. Над уваходам — хоры на дзвюх калонах. .

Фрэска «Цуд над Віслай»

Інтэр’ер

У канцы 1930-х гадоў святыню ўпрыгожыў фрэскавымі размалёўкамі мастак Пётр Сергіевіч. Асабліва вылучаюцца «Спасланне Святога Духа на Апосталаў» у купале, «Маці Божая са святымі Станіславам і Казімірам» у галоўным алтары і «Анёльскі спеў» над хорамі. Цікавыя і сюжэты на сценах прэсбітэрыя — «Абарона Чанстаховы» і «Цуд над Віслай». Першая малюе абарону Яснагурскага кляштара ў 1655 годзе ад шведаў, другая — перамогу польскіх войскаў над Чырвонай арміяй у 1920 годзе.

Сёння ў касцёле пяць алтароў: галоўны — Маці Божай Ружанцовай, левы бакавы — Найсвяцейшага Сэрца Пана Езуса, правы — Маці Божай Вастрабрамскай, яшчэ два алтары знаходзяцца ў капліцах, зробленых у крылах трансепта — св. Юзафа ў левай і св. Антонія ў правай. У інтэр’еры храма вылучаецца алтарны абраз Маці Божай Чэнстахоўскай.

Літаратура

Шыфр : 412Г000713
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1926–1934
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Маці_Божай_Ружанцовай_(Солы)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты