Шыфр : 612Г000414
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1754
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Маці_Божай_Шкаплернай_(Мядзел)

Касцёл Маці Божай Шкаплернай (Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі з гары Кармель) — касцёл, пабудаваны ў Мядзелі ў 1754 годзе. Фундатарам выступіў уладальнік Старога Мядзела Антоні Кошчыц. Разам з касцёлам былі пабудаваныя плябанія і кляштар. Касцёл быў пасвенчаны ў імя Святога Станіслава.
У парафіі касцёла з часу яго пабудовы апякаюцца айцы кармеліты босыя. Кармеліты босыя — манахі жабрацкага каталіцкага ордэну, які бярэ свой пачатак на Святой Зямлі. Ордэн быў значна распаўсюджаны на тэрыторыі Беларусі.
Касцёл пабудаваны з цэглы і выкананы ў стылі барока. Інтэр’ер аздоблены ў стылі ракако.
Касцёл Маці Божай Шкаплернай часта блытаюць з касцёлам Святога Станіслава, аднак насамрэч Станіслаўскі касцёл знаходзіўся за мядзельскім рэстаранам, быў збудаваны з дрэва і спалены падчас Другой сусветнай вайны.

== Гісторыя ==
У 1772 годзе Мядзельская Кальварыя налічвала 21 капліцу і 8 брамаў.
За сваю гісторыю касцёл пэўны
час выкарыстоўваўся ў якасці ўніяцкага кляштара, а таксама пазней быў пераабсталяваны ў праваслаўную царкву. У міжваенны час, калі Мядзел знаходзіўся пад уладай Польшчы на тэрыторыі кляштару зноў жылі ксяндзы.
У 1943 годзе будынак кляштара быў спалены, хоць царква цудам ацалела. Пасля Другой сусветнай вайны касцёл быў зачынены і перададзены ў карыстанне мясцовай сельгасхіміі (магчыма, сельгастэхніцы). У 1989 годзе касцёл быў перададзены вернікам, а ў парафію вярнуліся айцы кармеліты босыя.
Кальварыя была разбураная пасля Другой сусветнай вайны прыблізна ў адзін час з зачыненнем касцёла. У пачатку 2000-х гадоў на Кальварыйскім узгорку, вакол якога размяшчалася Кальварыя, усталявалі драўляныя крыжы.

== Архітэктура ==

Будынак касцёла знаходзіцца на невысокім узгорку, недалёка ад парку і возера. Храм мураваны, у стылі барока, выкананы ў форме васьмярык на чацвярыку, увянчаны кантаваным купалам. Архітэктура храма нетыповая для архітэктуры беларускага барока. Назіраюцца архітэктурныя паралелі з віленскім касцёлам Сэрца Ісуса.
Кры

Шыфр : 612Г000414
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1754
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Маці_Божай_Шкаплернай_(Мядзел)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты