Архітэктурны стыль : неараманскі стыль
Датаванне : 1909
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшага_Сэрца_Ісуса_(Ілья)

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — помнік архітэктуры неараманскага стылю. Пабудаваны ў цэнтры вёскі Ілья (цяпер Вілейскі раён Мінскай вобласці) у пачатку XX ст. з цэглы і вапнавых блокаў.

Архітэктура

Да асноўнага прамавугольнага ў плане накрытага двухсхільным дахам аб’ёму далучаны нізкая паўкруглая апсіда і кубападобнае крыло трансепта з боку паўднёва-ўсходняга фасада. Галоўны фасад расчлянёны двухступеньчатымі контрфорсамі на 3 часткі, у цэнтры — галоўны ўваход, вырашаны арачным праёмам з парталам і аркатурным абрамленнем. Фасад завершаны двухгранным шчытом, у тымпане якога 3 арачныя нішы і люкарна, аб’яднаныя аркай. Бакавыя метровай таўшчыні сцены рытмічна расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі і контрфорсамі ў прасценках. Архітэктурны дэкор (ліштвы праёмаў, карніз, русты) выкананы цаглянай муроўкай. У інтэр’еры зала касцёла была перакрыта скляпеннем (не захавалася), у крыле трансепта крыжовае скляпенне.
У канцы 1990-х г. надбудавана драўляная вежа.

Літаратура

Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Архітэктурны стыль : неараманскі стыль
Датаванне : 1909
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшага_Сэрца_Ісуса_(Ілья)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты