Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса — у в. Лоск Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Знаходзіцца ў цэнтры вёскі, на ўзгорку. Не дзейнічае.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1930 годзе з драўлянага бруса.
== Архітэктура ==
Твор народнага драўлянага дойлідства. Прамавугольны ў плане зруб накрыты 2-схільным дахам з вальмамі над 5-гранным прырубам апсіды з невялікай сакрысціяй. Плоскасны галоўны фасад завершаны 3-вугольным шчытом, у тымпане якога прарэзана арачнае акно, якое расчляняе прафіляваны карніз. Уваход вырашаны шырокім прамавугольным праёмам. Неашаляваныя сцены рытмічна падзелены вертыкальнымі брусамі-сцяжкамі ў прасценках высокіх арачных аконных праёмаў. У перакрытую плоскай столлю малітоўную залу выступаюць хоры, на якія вядзе лесвіца бакавой клеці.
== Літаратура ==
Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.