Шыфр : 213Г000385
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1910

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у Задарожжы Глыбоцкага раёна, узведзены ў 1910.
Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

== Гісторыя ==

У 1902 згарэў стары драўляны касцёл, пасля чаго пачолася будаўніцтва новага мураванага, завершанае ў 1910.
Святыню на сваім малюнку адлюстраваў беларускі мастак Язэп Драздовіч.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры неаготыкі. Магутная 3-нефавая базіліка з 5-граннай апсідай. Галоўны фасад фланкуюць 2-ярусныя 4-гранныя вежы са шпілямі. Сцены рытмічна падзяляюцца ступеньчатымі контрфорсамі ў прасценках высокіх стральчатых аконных праёмаў. У інтэр’еры — стральчатыя скляпенні, над уходам — хоры.
Вакол касцёла бутавая агароджа з 3-аркавай брамай і вуглавой 2-яруснай шатровай званіцай.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.

Шыфр : 213Г000385
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1910
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты