Шыфр : 613Г000096
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1906

Касцёл Адведзін Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай (Св. Дамініка) — неагатычны каталіцкі храм, размешчаны ў цэнтры вёскі Ракаў Валожынскага раёна Мінскай вобласці Беларусі, помнік архітэктуры рэгіянальнага значэння.

== Гісторыя будаўніцтва ==

=== Драўляны храм ===
1676 г. — будаўніцтва першага, драўлянага касцёла князем Геранімам Сангушкам.
1687 г. — Канстанцыя Тэадора Сангушка (з Сапегаў) фундавала пры касцёле кляштар дамініканцаў.
1712 г. — кляштар згарэў і быў адбудаваны намаганнямі айца Валадковіча.
1812 г. — касцёл спалены падчас руска-французскай вайны.
1824 г. — касцёл адноўлены, зноў у драўляным выглядзе.
1835 г. — скасаваны кляштар дамініканцаў, а касцёлу нададзены статус парафіяльнага.

=== Мураваны храм ===

Мураваны храм быў узведзены ў 1906 г. з жоўтай цэглы намаганнямі ксяндза Яўстахія Карповіча замест драўлянага касцёла Маці Божай Ружанцовай. Вялікі ўклад у будаўніцтва храма зрабілі князь Геранім Эдвінавіч Друцкі-Любецкі, памешчыкі Булгакі, Здзяхоўскія, Хелхоўскія і ўсе парафіяне. У 1911 г. пажар знішчыў драўляную плябанію, але не зачапіў храм. Пасля 2-ой сусветнай вайны храм не дзейнічаў.
Набажэнствы аднавіліся толькі ў пачатку 1990-х гадоў.

== Архітэктура ==
Помнік архітэктуры неаготыкі. 3-нефная 2-вежавая базіліка з трансептам і круглай апсідай. У архітэктурным афармленні шырока выкарыстаныя неагатычныя элементы: ступеньчатыя контрфорсы, высокія спічастыя аконныя праёмы і нішы, зубчатыя фрызы, аркатурныя паясы, ружа-акно на фасадзе. У інтэр’еры — спічастыя скляпенні.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭН, 1993. — 620 с. ISBN 5-85700-078-5
Кулагін А.М. Адраджэнне готыкі. — Мн., 1993. — 71 с.
Кулагін А.М. Эклектыка. Архітэктура Беларусі другой паловы XIX — пачатку XX ст. — Мн.: Ураджай, 2000. — 304 с. іл. ISBN 985-04-0350-0
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. П

Шыфр : 613Г000096
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1906
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings