Шыфр : 512Г000507
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1870 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_Анёльскай_і_кляштар_бернардзінцаў_(Мсціслаў)

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Анёльскай і кляштар бернардзінцаў — колішні рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Мсціславе. Дзейнічаў у XVIII—XIX стагоддзях. Знаходзіўся ў цэнтры места. Складаўся з драўлянага (з 1775 — мураванага) касцёла, а таксама драўляных і мураваных кляштарных карпусоў.

== Гісторыя ==

У 1727 або 1729 харунжы віцебскі Я. Рамейка-Гуткоўскі разам з жонкай Крыстынай з Галынскіх фундаваў у Мсціславе кляштар бернардзінцаў. Манахі ўтрымлівалі 6-класную гімназію (праіснавала да 1831). Па здушэнні вызваленчага паўстання (1830—1831) царскім указам ад 19 ліпеня 1832 кляштар ліквідавалі.
У 1858 адбыўся пажар, які пашкодзіў будынкі. Па здушэнні нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) расійскія ўлады ў 1870 гвалтоўна перарабілі касцёл у царкву Маскоўскага патрыярхату. У перапісцы Сіноду і магілёўскага губернатара зазначаецца: «перабудаваць б. бернардзінскі касцёл выгадна, бо ён займае месца пры найгалаўнейшым бульварным пляцы».

== Сучаснасць ==

У наш час у значна перабудаваным будынку касцёла размяшчаецца царква БЭМП. Кляштарны корпус не захаваўся.

== Архітэктура ==

Касцёл — помнік архітэктуры барока. Прамавугольны ў плане 1-нефны будынак пад двухсхільным дахам, з трохвугольным франтонам у цэнтры і дзвюма 3-яруснымі купальнымі вежамі. Над алтаром размяшчалася невялікая вежка-сігнатурка.
1-павярховы кляштарны корпус размяшчаўся злева ад галоўнага фасада касцёла і фланкіраваўся з тарцу абарончай вежай.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. – 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Шыфр : 512Г000507
Архітэктурны стыль : барока
Датаванне : 1870 год
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_Анёльскай_і_кляштар_бернардзінцаў_(Мсціслаў)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings