Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец XV — пачатак XVI стагоддзя, 1822
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_і_кляштар_францысканцаў_(Ашмяны)

Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў у Старой Ашмяне (зараз ускраек горада Ашмяны) з’явіліся на мяжы XIV і XV стагоддзяў.

== Гісторыя ==
Першая згадка, якая з пэўнасцю звязаная з храмам у Старой Ашмяне, адносіцца да 1407 г., калі Войцех Манівід запісаў яму падданых у вёсцы Мірклішкі. Захаваўся таксама дакумент 1497 г., якім пэўны Юрый Яновіч запісвае фундуш «да Блаславёнай Панны ў Старой Ашмяне да канвента братоў ордэну святога Францыска». Такім чынам згадкі ў літаратуры, пачынаючы з 19 ст., што кляштар заснаваны ў 1505 г. Аляксандрам Ягелончыкам, яўна памылковыя; праўдападобна, Аляксандр проста дадаткова фундаваў гэты кляштар. Пасля падзелу францысканскага ордэна ў 1517 Ашмянскі кляштар падпарадкоўваўся Літоўскай кантраце Польска-Чэшскай правінцыі францысканцаў канвентуальных. У інвентары касцёла 1585 сярод кніг упамінаецца антыфанар (кніга літургічных спеваў) на пергаменце.

Найстарэйшыя часткі сучаснай руіны (ніжняя частка сцен ва ўсходняй палове храма) адносяцца да гатычнага стылю і з’яўляюцца рэштамі касцёла, узведзенага, праўдападобна, у кан. 15–пач. 16 ст. Падчас вайны ў сярэдзіне 17 ст. драўляныя будынкі кляштара былі знішчаныя пажарам, але ў хуткім часе адноўленыя, а касцёл перароблены і патынкаваны. У 1812 касцёльны будынак быў часткова разбураны, у 1822 адбудаваны ў стылі класіцызму. У 1845 кляштар закрыты, кляштарныя будынкі знішчаныя, а касцёл перароблены на склад, затым пашкоджаны ў войнах, у цяперашні час у руінах.

Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : канец XV — пачатак XVI стагоддзя, 1822
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_і_кляштар_францысканцаў_(Ашмяны)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты