Шыфр : 212Г000253
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1857
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Сар’я)

Сар’янскі касцёл, або Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі, ці Царква Успення Прасвятой Божай Маці — спачатку каталіцкі, потым праваслаўны храм у вёсцы Сар’я Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Храм унесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як помнік сакральнай архітэктуры рэспубліканскага ўзроўню.
Помнік архітэктуры сярэдзіны XIX стагоддзя, адзін з самых выразных неагатычных храмаў у Беларусі, пабудаваны з чырвонай цэглы. У народзе празваны каменны крышталь ці каменныя карункі).

== Гісторыя ==

Узведзены ў сярэдзіне XIX стагоддзя шляхціцам Ігнатам Лапацінскім, былым Сар’янскім землеўладальнікам, у памяць яго горача каханай жонкі Марылі, якая рана пайшла с жыцця.
Аўтар праекта — прускі архітэктар Густаў Шахт. Яму была пастаўлена няпростая задача. Ігнат, які сумаваў па маладой жонцы, хацеў бачыць храм увасабленнем яе прыгажосці і выразам усёй глыбіні яго пачуццяў. У якасці архітэктурнага стылю была выбрана модная ў тыя часы неаготыка («Віктарыянскі стыль»). Асноўны будаўнічы матэрыял — чырвоная цэгла.
У 1865 г. касцёл быў канфіскаваны ўладамі «за хараство» («за великолепие») і перададзены праваслаўным.
У 1935 годзе храм быў зачынены, пасля Другой сусветнай вайны будынак выкарыстоўваўся як склад, пазней — як забаўляльная ўстанова. У канцы 1980-х гадоў храм часткова рэканструяваны, але адноўлены не да канца. У 1989 годзе храм вярнулі каталікам, але ў 1990 годзе храм быў зноў перададзены праваслаўнаму прыходу Успення Прасвятой Багародзіцы (на 2009 год налічваў усяго 600 чалавек). Праз год у царкве аднавіліся набажэнствы.
Па прадстаўленні Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў Пастановай Савета Міністраў СССР ад 27.09.1990 г. храм быў перададзены ў бясплатнае карыстанне зарэгістраванай каталіцкай суполцы. Але з кастрычніка 1990 г. храм выкарыстоўваецца праваслаўнай суполкай у в. Сар’я.
Насупраць касцёла на месцы фамільных могілак роду Лапацінскіх цяпер пастаўлены памятны камень.
Стан на 2009: разбурана званіца, згубленыя фрагменты знешняга выгляду будынка ў яго верхняй частцы, пацьмянеў мур з характэрнай чырвонай цэглы. Праводзяцца рэстаўрацыйныя працы, тэрміны іх завяршэння невядомыя.
Стан на 2013: рэстаўрацыйныя работы завершаны, у храме ўсталяваны новы алтар, дэмантавана верхняе перакрыцце, каля храма ўсталяваны помнік святым Пятру і Фяўронні(руск.) бел..

== Архітэктура ==

У плане касцёл мае прамавугольную форму, з пяціграннай апсідай і дзвюма невялікімі сакрысціямі. Кампазіцыя галоўнага фасада ступеньчатая, трохчасткавая. Цэнтральную частку завяршаюць 2 шатровая вежачкі на пяцігранных рабрыстых контрфорсах.
Сцены па перыметры ўмацаваны 12 лапаткамі з вежамі, завершаны аркатурным паяском с скразной востразубчастай аркадай. Месца злучэння асноўнага аб’ёму з апсідай вылучаюць двухчасткавыя лапаткі. Аконныя праёмы стральчатыя з прафіляванымі ліштвамі.
Унутры асноўнае памяшканне перакрыта крыжовымі скляпеннямі, пластыку якіх узбагачаюць ляпныя нярвюры. Дзве калоны падтрымліваюць хоры з арачнай балюстрадай.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Хмяльніцкая Л. На Белай Русі, у Сар’і. — СПб—Мн.: «ВИРД», 2001.
Алісейчык У. В. Сар’янскі касцёл, Сар’еўскі касцёл // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 189. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Cap’еўскі касцёл // Архітэктура Беларусі. Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — ISBN 5-85700-078-5.
Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў

Шыфр : 212Г000253
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1857
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Сар’я)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings