
Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і кляштар дамініканцаў — помнік архітэктуры позняга барока, знаходзіцца ў цэнтры вёскі Смальяны (Аршанскі раён, Віцебская вобласць).
== Гісторыя ==
Дамініканскі кляштар пры касцёле ў Смальянах быў заснаваны 20 сакавіка 1680 г. на
сродкі ўладальніка мястэчка князя Гераніма Сангушкі. Комплекс кляштарных пабудоў першапачаткова быў драўляны.
Пасля смерці ў 1729 г. сваёй жонкі Марыі Ганны Любамірскай князь Павел Кароль Сангушка пабудаваў у Смальянах для ксяндзоў-дамініканцаў новы драўляны касцёл, а ў 1734 г. — драўляны кляштар.
Мураваны касцёл быў узведзены ў 1786 г. коштам князя Гераніма Сангушкі, сына Паўла Караля. Мураваны кляштар пачаў узводзіцца адначасова з касцёлам, аднак будаўніцтва яго было скончана толькі на пачатку XIX ст.
Да 1832 г. у кляштарным будынку жылі манахі-дамініканцы, тут жа размяшчалася і невялікая парафіяльная школа. У 1832 г. кляштар быў ліквідаваны. Касцёл быў пераўтвораны ў парафіяльны, у кляштарным будынку размясцілася плябанія. У 1837 г. у ёй быў зроблены новы гонтавы дах. У жніўні 1853 г. у Смальянах здарыўся пажар, у якім пашкоджаны кляштарныя пабудовы. На плябаніі агнём быў знішчаны дах, адноўлены ў 1854 г.
К канцу XIX ст. будынкі былога кляштара прыйшлі ў заняпад. У 1898 г. на прыватныя ахвяраванні пабудовы плябаніі былі капітальна адрамантаваны. У наступным годзе пад кіраўніцтвам архітэктара Даўкшы(руск.) бел. ўмацавалі падмуркі касцёла і ўпрыгожылі яго інтэр’еры. У 1903 г. на двары плябаніі былі пабудаваны новыя вазоўня і лядоўня.
У 1920-я гг. касцёл у Смальянах быў закрыты, у памяшканнях былога кляштара размяшчалася польская школа. У 1930-я гг. кляштарны будынак перададзены машынна-трактарнай станцыі і да 1989 г. выкарыстоўваўся ў гаспадарчых мэтах, што прывяло да фактычнага яго знішчэння. Цяпер у занядбаным стане.
== Архітэктура ==
Трохнефавая 2-вежавая базіліка з трансептам і паўкруглай апсідай з бакавымі сакрысціямі. Двух’ярусная 3-восевая кампазіцыя галоў