Шыфр : 412Г000231
Архітэктурны стыль : віленскае барока
Датаванне : 1646

Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі — рымска-каталіцкі храм у горадзе Дзятлава Гродзенскай вобласці. Помнік архітэктуры ранняга барока (з рысамі рэнесансу) і віленскага барока.

== Храналогія ==
1624 — фундаваны ўладальнікам мястэчка Львом Сапегай.
1646 — змураваны канчаткова па фундацыі К. Л. Сапегі.
1743 — моцна пашкоджаны пажарам.
1743—1751 — адноўлены архітэктарам Аляксандрам Асікевічам, па фундацыі Мікалая Фаўстына Радзівіла.
1882 — пасля пажару заменены дах.
1900 — звонку касцёл абнесены мураванай сцяною з брамаю.

== Архітэктура ==

Першапачатковы раннебарочны храм, які складаўся з аднанефнай залы-каталікону з далучаным да яе прэзбітэрыям з паўкруглай апсідай і дзвюма сакрысціямі па баках. Сцены каталікона ўмацаваны контрфорсамі, у чым можна бачыць праявы гатычнай традыцыі храмабудаўніцтва, рысы характэрнай для ранняга барока ВКЛ.
У сярэдзіне XVIII ст. храм быў перабудаваны ў стылі віленскага барока: з боку ўвахода былі збудаваныя дзве стромкія вежы, што надало галоўнаму фасаду надзвычайную ўзнёсласць.
У інтэр’еры зберагліся 7 алтароў 18 ст. ў стылі ракако.

== Літаратура ==
Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5. — С. 198—199.
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — С. 166. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і

Шыфр : 412Г000231
Архітэктурны стыль : віленскае барока
Датаванне : 1646
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.