Шыфр : 113Г000657
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1848

Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — мураваны каталіцкі храм у гарадскім пасёлку Шарашове Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці, помнік архітэктуры класіцызму.

== Гісторыя ==
Першы драўляны Троіцкі касцёл у Шарашове быў пабудаваны ў 1539 годзе па распараджэнні Боны Сфорцы. У сярэдзіне XVII стагоддзя будынак згарэў у пажары, аднак быў адбудаваны наноў з дрэва. Другі храм праіснаваў да XIX стагоддзя і таксама быў знішчаны агнём.
Узвядзенне новага цаглянага касцёла пачалося ў 1841 годзе і завяршылася асвячэннем святыні ў 1848 годзе біскупам Вацлавам Грынявіцкім. Будаўніцтва вялося на сродкі вернікаў і ахвяраванні мясцовых шляхціцаў Кернажыцкіх. Паколькі дзяржава падтрымлівала пабудову толькі праваслаўных храмаў, шарашоўскі касцёл стаў адзіным каталіцкім храмам на Пружаншчыне, пабудаваным у той час. У канцы XIX стагоддзя парафія налічвала 2750 вернікаў.
Пасля Другой сусветнай вайны ў 1948 годзе бальшавікі арыштавалі святара Альберта Бакіноўскага, а касцёл забралі ў прыхаджан і ператварылі ў склад, каштоўнасці былі раскрадзены. Нягледзячы на гэта, католікі на працягу 40 гадоў збіраліся на набажэнствы каля сцен храма.
28 ліпеня 1988 года касцёл Найсвяцейшай Тройцы быў вернуты прыхаджанам, аднавілася парафія. 23 кастрычніка 1991 года епіскап Казімір Свёнтак наноў асвяціў храм. У 1995 годзе перад касцёлам парафіянамі і ксяндзом Э. Лоекам была пастаўлена капліца ў гонар 800-годдзя нараджэння Святога Антонія. У 1995 і 2005 гадах былі адрамантаваны дах і фасад касцёла. У 2007 годзе будынак быў занесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб’ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння.

== Архітэктура ==

Размешчаны ў цэнтры мястэчка, на вул. Перамогі, 3а. Помнік архітэктуры позняга класіцызму. Прамавугольны ў плане будынак, накрыты вільчыкавы дахам з вальмай над апсідай. Галоўны фасад фланкіраваны дзвюма чатырохграннымі аднаяруснымі шатровымі вежамі, аб’ядн

Шыфр : 113Г000657
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1848
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты