Шыфр : 412Г000680
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1903
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Тройцы_(Гервяты)

Касцёл Найсвяцейшае Тройцы ў Гервятах — рымска-каталіцкі храм. Належыць да астравецкага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Пабудаваны ў 1899—1903 гадах у неагатычным стылі. Помнік архітэктуры, уключаны ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Адзін з самых высокіх касцёлаў Беларусі.

== Гісторыя ==
Мясцовая парафія створаная ў 1526 годзе, тады ж быў пабудаваны невялікі драўляны храм.
У 1899—1903 годзе на яго месцы архітэктарам Вацлавам Міхневічам па праекце віленскага губернскага архітэктара А. У. Полазава быў узведзены велічны каменны храм. Вышыня званіцы — 61 метр, Гервяцкі касцёл уваходзіць у тройку самых высокіх храмаў Беларусі і з’яўляецца адным з самых лепшых узораў неагатычнага стылю ў краіне.

== Архітэктура ==
Касцёл Святой Тройцы — характэрны прыклад неагатычнага стылю.
Пабудова ўяўляе сабой трохнефную аднавежавую базіліку з трансептам у заходняй частцы накрытую двухсхільным крыжовым дахам з чырвонай дахоўкі, сяродкрыжжа якога завершанае металічнай вежачкай, а грэбень — керамічнымі трыліснікамі. З усходу да галоўнага нефу прыбудаваная высокая двух’ярусная вежа-званіца, завершаная шпілем, яе бакавыя грані ў чацверыковым ніжнім ярусе аздобленыя аркатурай і нішамі, верхні васьмерыковы ярус з чатырох бакоў фланкіраваны дэкаратыўнымі пілонамі, астатнія расчлянёныя высокімі стральчатымі спаранымі вокнамі.
Сярэдні павышаны неф з нізкімі стральчатымі вокнамі ўмацаваны знешнімі чатырохступеньчатымі, завершанымі шпілямі-пінаклямі контрфорсамі з аркбутанамі, я

Шыфр : 412Г000680
Архітэктурны стыль : неаготыка
Датаванне : 1903
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Тройцы_(Гервяты)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.