Шыфр : 212Г000592
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1773
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Тройцы_і_кляштар_дамініканцаў_(Дунілавічы)

Касцёл Найсвяцейшай Тройцы і кляштар дамініканцаў — рымска-каталіцкі сакральны комплекс у Дунілавічах, узведзены ў 1773. Аб’ект Дзяржаўнага спісу гістарычна-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.

== Гісторыя ==

=== Першы парафіяльны касцёл ===
Першы драўляны касцёл Нараджэння Божай Маці быў закладзены ў Дунілавічах каля 1500 г. У 1624 г. ён быў забяспечаны падкаморыем Янам Далмат-Ісайкоўскім, які тады набыў Дунілавічы. Калі драўляны касцёл згарэў у 1890 г., то ўлады не дазволілі аднавіць яго на старым месцы, насупраць праваслаўнай царквы (былога дамініканскага касцёла). У 1894 г. ксёндз Аляксандр Дулька з дапамогай парафіян пабудаваў новы драўляны касцёл, па-за мястэчкам.
У 1933 г. была створана каталіцкая парафія ў Варапаеве. У сувязі з гэтым дамініканскі касцёл Святой Троіцы ў Дунілавічаў стаў парафіяльным, а парафіяльны драўляны касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Міхала Арханёла быў у цэласці перанесены ў Варапаева. На пачатку 1960-х гадоў гэты касцёл па загаду мясцовых уладаў быў разабраны, а драўніна была зноў адвезена ў Дунілавічы для будаўніцтва сельскага Дома культуры.

=== Дамініканскі касцёл ===
У 1683 г. Эльжбета Белазор з Ісайкоўскіх і яе муж Крыштаф Белазор (упіцкі староста і харунжы ВКЛ) заснавалі на другім баку рынка драўляны касцёл, прысвечаны Святой Троіцы і перадалі яго дамініканцам. У 1685 г. адбылося асвячэнне драўлянага храма.
У 1769 г. драўляны касцёл дамініканцаў згарэў і манахі на яго месцы ў 1769—1773 гадах пабудавалі каменны храм і кляштар. Будаўнічымі работамі кіраваў прафесар айцец-дамініканец Юзаф Жылакоўскі. На той момант у манастыры было 7 айцоў і два рэлігійныя браты. У 1773 г. касцёл асвяціў біскуп Фелікс Тавянскі.
Пры кляштары працавала дзіцячая школа.
Бібліятэка кляштара налічвала 163 тамы (1830).
З фундушавага абавязку шпіталь утрымліваўся пры кляштары ў Дунілавічах, дзе быў пабудаваны будынак для 7-мі бедных. На іх утрыманне Дунілавіцкі двор выдзяляў па 7 кашуляў, бочцы жыта і палове бочкі ячменю, а з маёнтка Лучай — па 15 рулонаў сукна штогод. Акт візітацыі 1818 г. зазначае, што, нягледзячы на пажар 1812 г., пасля якога шпіталь згарэў, будынак быў адноўлены і нагляд за хворымі быў належны.
Пасля здушэння паўстання 1830—1831 гадоў, у 1850 годзе расійскія ўлады скасавалі кляштар, па чым касцёл дзейнічаў як парафільны. Па здушэнні паўстання 1863—1864 гадоў, у 1866 годзе касцёл гвалтоўна перарабілі ў царкву Маскоўскага патрыярхату.
У 1919 годзе польскія ўлады вярнулі святыню каталікам.

=== Парафіяльны касцёл Найсвяцейшай Троіцы ===
У 1948 г. касцёл быў зачынены, яго спачатку выкарыстоўвалі як склад — для захавання штучных угнаенняў, а затым як зернесховішча. У 1989 годзе касцёл быў вернуты вернікам, 12 жніўня адбылася першая Святая Імша, якой кіраваў ксёндз Уладзіслаў Блін.

=== Абраз Маці Божай Ларэтанскай ===
У цэнтры алтара знаходзіцца цудадзейны абраз Маці Божай Ларэтанскай з XVII ст., які карыстаецца вялікай пашанай. Яго прывёз віленскі біскуп Мікалай Пац з Фларэнцыі і ахвяраваў заснавальніцы дамініканскага касцёла Эльжбеце Белазор, якая перадала абраз дамініканцам. Увесь паслеваенны час вернікі захоўвалі абраз у хаце, а потым вярнулі ў касцёл.

== Архітэктура ==

Касцёл — помнік архітэктуры барока. 3-нефная 2-вежавая базіліка з трансэптам і прамавугольнай апсідай. 2-схільныя дахі крылаў трансэпта і цэнтральнага нефа закрываюцца ў тарцах фігурнымі франтонамі. Над развітым антаблементам галоўнага фасада — 2 чацверыковыя з скошанымі кутамі 2-ярусныя вежы з паўсферычнымі купаламі і дэкаратыўнымі ліхтарамі.
Адзіны касцёл у Беларусі з двухпавярховым алтаром.
Вакол касцёл агароджа з каванай брамай, помнік архітэктуры неарэнесансу.

== Зноскі ==

== Літаратура ==
Кулагін А. М. Каталіцкія храмы на Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; маст. І. І. Бокі. — 2-е выд. — Мн.: БелЭн, 2001.— 216 с.: іл. ISBN 985-11-0199-0.
Габрусь Т. В. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока / Т. В. Габрусь. Мн.: Ураджай, 2001.— 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X, с. 231-232.

Шыфр : 212Г000592
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1773
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Найсвяцейшай_Тройцы_і_кляштар_дамініканцаў_(Дунілавічы)
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings