Шыфр : 112Г000644
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1617

Касцё́л Найсвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Ружанах Пінскай дыяцэзіі, збудаваны на пачатку XVII стагоддзя па фундацыі Льва Сапегі.

== Гісторыя ==

На прыканцы XVI ст. быў заснаваны касцёл Святой Троіцы, меркавана, што ён уваходзіў у кляштарны комплекс кармелітаў. У 1615—1617 гадах перабудаваны ў камяні, пасля неаднаразова быў рэканструяваны і рамантаваны. У 1768 і 1787 гадах да храма былі дабудаваныя дзве капліцы: Св. Крыжа і Св. Барбары. У 1780-я храм быў перабудаваны паводле праекту запрошанага з Саксоніі архітэктара Яна Самуэля Бекера, набыўшы рысы «барочнага класіцызму». У 1850 і 1891 адбываліся рамонты. За савецкім часам набажэнствы ў касцёле не перапыняліся.

== Архітэктура ==
Аднанефавы храм з паўкруглай апсідай і 4-яруснай вежай пры ўваходзе. Ніжні ярус вежы — васьмярык на чацверыку, астатнія васьмігранныя, танчэйшыя да верху, пакрытыя стромкім шатром. Ярусы аддзелены прафіляванымі карнізамі, дэкараваныя плоскімі нішамі і скразнымі арачнымі праёмамі.
Масіўныя сцены нефа знадворку ўмацаваныя контрфорсамі, па яго баках знаходзяцца капліцы. Неф перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі, капліцы і сакрысціі — крыжовымі скляпеннямі, апсіда — конхавым з падпружнай аркай. Скляпенне прэсбітэрыя ўмацаванае падпружнымі аркамі.

== Інтэр’ер ==

Над уваходам у інтэр’еры размешчаныя хоры. У апсідзе галоўны алтар, у вырашэнні якога яскрава выяўленае прысвячэнне Святой Тройцы. Алтарная карціна, аформленая чатырохкалонным архітэктурным порцікам са штучнага мармуру, прадстаўляе Укрыжаванне Хрыста, над ёю — Усёбачнае вока Бога-Айца, у консе апсіды — фрэскавая выява Святога Духа ў выглядзе голуба. Раскрапаваны лучковы франтон упрыгожваюць скульптуры анёлаў і герб Сапегаў. Абапал калонаў — драўляныя паліхромныя выявы апосталаў Пятра і Паўла.
Інтэр’ер храма багата ўпрыгожаны архітэктурн

Шыфр : 112Г000644
Архітэктурны стыль : класіцызм
Датаванне : 1617
Асаблівасці
Reviews
There are no reviews yet, why not be the first?
Leave a Review
You must be to post a review.
Related Listings