Шыфр : 412В000042
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1781
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Нараджэння_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Кемелішкі)

Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у в. Кемелішкі Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці.

== Гісторыя ==
Па адных дадзеных, касцёл пабудаваны ў 1900 годзе на месцы храма 1781 года. Паводле іншых звестак, у 1900 годзе стары храм быў толькі перабудаваны.
Узведзены па фундацыі Станіслава Прушынскага, асвечаны ў 1799 годзе віленскім біскупам-суфраганам Давыдам Пільхоўскім. У 1866—1869 гадах пробашчам служыў вядомы рэлігійны дзеяч, гісторык рымска-каталіцкай царквы Ян Курчэўскі. У 1931 годзе пры касцёле існаваў кляштар місіянерак.

== Архітэктура ==

Помнік архітэктуры барока, які ў выніку перабудовы 1900 года набыў рысы неаготыкі. Таксама мае рысы мадэрну і неакласіцызму.
Крыжовы ў плане шасціслуповы храм зальнага тыпу з пяціграннай алтарнай апсідай, да якой з поўначы прымыкай сакрысція. Асноўны аб’ём і трансепт завершаныя двухсхільным дахам, пяцігранная алтарная апсіда — вальмавым. Галоўны фасад завершаны дзвюма двух’яруснымі вежамі (васьмярык на чацверыку), накрытымі спічастымі шатрамі (кожны мае чатыры дэкаратыўныя франтончыкі са шпілем). Галоўны ўваход вылучаны чатырохслуповым ганкам пад двухсхільным дахам. Франтоны тарцоў трансепту завершаныя невялікім чацверыковымі шатровымі вежачкамі. Сцены знадворку гарызантальна ашаляваныя. Вокны прамавугольныя з лучковымі завяршэннямі і рамбічныя (у трансептах). Побач з касцёлам — трох’ярусная чацверыковая званіца, завершаная шатровым дахам.
Аляксандр Лакотка адносіць будынак да панёманскага тыпу драўлянага сакральна-манументальнага дойлідства, прадстаўнікамі якога таксама з’яўляюцца касцёлы ў Дудах, Клюшчанах, Хоўхлаве.

Палотны з касцёла

== Зноскі ==

== Літаратура ==

Архітэктура Беларусі: Энцыклапед

Шыфр : 412В000042
Архітэктурны стыль : мадэрн
Датаванне : 1781
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Нараджэння_Найсвяцейшай_Дзевы_Марыі_(Кемелішкі)
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.
Злучанныя аб'екты