![](https://archivarta.by/wp-content/uploads/2023/03/Трабы._Касцёл_Раства_Дзевы_Марыі_011.jpg)
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — каталіцкі храм у вёсцы Трабы, Іўеўскага раёна, Беларусь. Адносіцца да Іўеўскага дэканату Гродзенскай дыяцэзіі. Помнік архітэктуры неаготыкі.
== Гісторыя ==
У 1534 годзе ваявода віленскі Альбрэхт Гаштольд прафінансаваў новы драўляны касцёл у гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі, гэтую назву ён носіць і дагэтуль.
Драўляныя святыні змянялі адна адну на працягу стагоддзяў, пакуль з пачаткам ХХ ст. вернікі на чале з тагачасным пробашчам кс. Паўлам Сухоцкім не вырашылі пабудаваць тут ужо каменны касцёл. У 1900 годзе касцёл быў закладзены і ў 1905 пабудаваны ў неагатычным стылі з жоўтай вонкавай цэглы. Новазбудаваны касцёл быў кансэкраваны ў 1928 віленскім арцыбіскупам Рамуальдам Ялбжыкоўскім пад гістарычным тытулам Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
II сусветная вайна была цяжкім перыядам для трабскай парафіі. У 1940 годзе быў закатаваны злачынцамі ксёндз Вацлаў Родзька, які быў пахаваны пры касцёле. Яго паслядоўніка кс. Станіслава Зубкевіча расстралялі гітлераўцы ў 1941 годзе.
Іншы настаяцель кс. Раман Місевіч закатаваны савецкімі партызанамі і памёр 12 верасня 1943 года. Кс. Францішак Цыбульскі расстраляны немцамі як закладнік 10 сакавіка 1943 года ў Лідзе і пахаваны на лідскіх могілках у раёне Слабодка. Кс. Пятра Араньскага забілі савецкія ў 1944, і ён быў пахаваны ў Гальшанах.
== Архітэктура ==
Касцёл знаходзіцца ў цэнтры вёскі. Двухвежавы прамавугольны ў плане храм з пяціграннай апсідай і невялікім трансептам. Асноўны аб’ём накрыты двухсхільным дахам, трох’ярусныя вежы — высокімі шатрамі. Крылы трансепта прылягаюць адначасова да асноўнага аб’ёму і апсіды, накрыты двухсхільнымі дахамі, якія з трох бакоў закрыты шчытамі. Сцены рытмічна расчлянёны контрфорсамі і стральчатымі акон