
Касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі — мураваны каталіцкі храм у аграгарадку Вязынь Вілейскага раёна Мінскай вобласці.
== Гісторыя ==
Пабудаваны ў 1908-1909 гадах. Першапачаткова гэты касцёл быў пабудаваны ў якасці капліцы-пахавальні і ўваходзіў у склад сядзібнага комплексу Гечэвічаў. Акрамя капліцы якая стала касцёлам, ад сядзібнага комплекса захавалася толькі некалькі гаспадарчых пабудоў.
Капліца была асвечана ў гонар Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі і стала выконваць ролю касцёла яшчэ ў першай палове XX стагоддзя. Пасля Другой Сусветнай Вайны касцёл быў зачынены, а ў будынку храма размяшчаліся ў розны час клуб, склад і музей.
У 1993 годзе капліцу вярнулі вернікам, пасля чаго яна была адрэстаўраваная і зноў стала дзеючым касцёлам.
== Зноскі ==
== Літаратура ==
А. М. Кулагін. Каталіцкія храмы Беларусі. — Мінск: 2008. ISBN 978-985-11-0395-5