Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1754
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Спаслання_Святога_Духа_(Фашчаўка)
Дата страты : 1967

Касцёл Спаслання Святога Духа — колішні рымска-каталіцкі сакральны комплекс у аграгарадку Фашчаўцы Шклоўскага раёна Магілёўскай вобласці.

== Гісторыя ==

Каталіцкая супольнасць з’явілася ў Фашчаўцы не пазней за сярэдзіну XVII стагоддзе. У 1738 годзе было распачата будаўніцтва новага мураванага касцёла. У 1754 годзе новапабудаваная святыня была асвячана ў гонар Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі.
Пасля Кастрычніцкага перавароту распачаліся гады ваяўнічага атэізму і пераследу веры. 13 чэрвеня 1937 года, калі большасць мясцовых вернікаў скіраваліся на адпуст св. Антонія ў Магілёў, невядомыя разбілі і абрабавалі абраз Маці Божай з касцёльнага алтара.
Пазней былі арыштаваныя ксёндз Пётр Януковіч, арганіст Марцін Секацкі, старшыня касцёльнага камітэта Ігнат Давідовіч, бацька і сын Крупенькі і яшчэ некалькі парафіянаў. Пасля суда, яны былі расстраляныя на працягу тыдня.
Пасля вайны ўлады спрабавалі зрабіць у касцёле клуб, аднак з-за агульнага супраціву жыхароў вымушаны былі адмовіцца ад гэтай ідэі. Тады касцёл вырашылі проста знішчыць. 24 снежня 1967 года будынак быў узарваны.

Варта адзначыць, што ў 1961 годзе для ўзрыву Фары Вітаўта ў Гродне таксама былі запрошаныя спецыялісты з Ленінграда, а менавіта брыгада «Ленвзрывпрома». Прараб ленінградскай брыгады быў прызначаны кіраваць выбухам. Сведкі тых падзей запомнілі, што разам з парабам працавала маладзенькая дзяўчына-падрыўнік. У народнай памяці віна за знішчэнне касцёла ўскладаецца менавіта на яе. Гэтая гісторыя пераклікаецца з сабранымі ў Фашчаўцы сведчаннямі. Магчыма, фашчаўскі касцёл узрывала тая ж самая ленінградская брыгада.

Датычна ўзрыва касцёла сярод жыхароў хадзілі розныя чуткі, якія не заслугоўваюць асаблівага даверу. Напрыклад, казалі, што жанчына-падрыўнік загінула падчас іншай падобнай працы ці нібыта на наступны дзень пасля знішчэння святыні прыйшло поштай рашэнне вышэйшай інстанцыі пра захаванне храма як помніка

== Архітэктура ==
У касцёле было адзінаццаць алтароў. У галоўным алтары змяшчаўся абраз Маці Божай Фашчаўскай (Хвашчоўскай), які лічыўся цудатворным.

Стан : Страчана
Архітэктурны стыль : архітэктура барока
Датаванне : 1754
Крыніца дадатковая : https://be.wikipedia.org/wiki/Касцёл_Спаслання_Святога_Духа_(Фашчаўка)
Дата страты : 1967
Асаблівасці
Водгукі
Тут яшчэ няма водгукаў.
Пакіньце водгук
Трэба каб пакінуць водгук.