Касцёл Святога Андрэя Баболі — мураваны каталіцкі храм Полацку Віцебскай вобласці.
Гісторыя
У гісторыі Полацка было шмат каталіцкіх святынь — касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, святога Стэфана, кляштар езуітаў, кляштар бернардзінцаў і іншыя. Да 1970-х гадоў ніводнага каталіцкага храма ў Полацку не захавалася.
Парафія святога Андрэя Баболі адрадзілася 20 верасня 1997 года. Вернікам перададзены будынак былога кінатэатра ў Задзвінні, які і перабудавалі ў касцёл.
Архітэктура
Архітэктар касцёла В. Пайругi. Будынак шмат’ярусны, па-сучаснаму асіметрычны, да яго было дабудавана памяшканне нядзельнай школы. Галоўнай часткай экстэр’ера з’яўляецца пяціярусная вежа-званіца, грацыёзная, увянчаная аграненым шатром.
Мастак Уладзімір Кандрусевіч намаляваў фрэскі, а скульптар Валер’ян Янушкевіч зрабіў барэльефы «За веру пакутнікі» на ўваходных дзвярах. Сёння полацкі касцёл Св. Андрэя Баболі — адметны помнік культавай архітэктуры канца ХХ ст.
- Касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі і Святога Андрэя Баболі
- Верцялішкаўскі сельсавет
- Гродзенскі раён
- Свята-Мікалаеўская царква, Вялікая Бераставіца
- Вялікая Бераставіца
- Бераставіцкі раён